Беларусам скасоўваюць платную падпіску на Google One
Беларусы сутыкаюцца са складанасцямі пры карыстанні платнымі сэрвісамі Google. Чытач даслаў Еўрарадыё скрын ліста ад кампаніі: падпіска на Google One будзе адмененая праз праблемы з аплатай. Замест 100 ГБ застануцца бясплатныя 15 ГБ.
У тых, хто мае на сховішчы Google больш за 15 ГБ, файлы не знікнуць. Аднак такія карыстальнікі могуць сутыкнуцца з абмежаваннем іншых функцый: напрыклад, немагчыма будзе карыстацца поштай ці Google Docs.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.