Беларусаў будуць штрафаваць за язду на матацыкле без рук або на адным коле
У Беларусі з 29 жніўня ўводзіцца адказнасць за язду на матацыкле і мапедзе без рук або на адным коле, паведамляе МУС. Гэтыя змены ў законы ўнесеныя 17 ліпеня 2018 года.
Цяпер артыкул 18.14 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях дапоўнілася часткай 9-1:
"Кіраванне матацыклам, мапедам на адным коле, а таксама рух, пры якім асоба, што кіруе такім транспартным сродкам, не трымаецца за руль або не трымае ногі на педалях (падножцы) — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь з пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да шасці месяцаў або без пазбаўлення".