“Беларусбанк” заахвоціць супрацоўнікаў, якія годна сябе паводзілі падчас нападу

“Беларусбанк” заахвоціць супрацоўнікаў, якія годна сябе паводзілі падчас нападу

“Беларусбанк” заахвоціць супрацоўнікаў аддзялення ў Магілёве, якія годна сябе паводзілі падчас нападу і захопу закладнікаў. У паведамленні адзначаецца іх “прафесійная падрыхтоўка і псіхалагічная ўстойлівасць”. Яны дзейнічалі паводле інструкцыі і рэальна ацэньвалі сітуацыю, а кіраўніца аддзялення Алена Бурсава вяла перамовы з рабаўніком і супакойвала кліентаў.

Як інфармавала Еўрарадыё, напад і захоп закладнікаў у аддзяленні банку адбыўся 20 лістапада. Агулам узброены зламыснік утрымліваў 8 наведвальнікаў і 6 супрацоўнікаў банку. Міліцыя яго затрымала, ніхто з закладнікаў не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі