Беларуска Ірына Слюсар, якую шукалі ў Грузіі, загінула

Ірына Слюсар / https://www.facebook.com/verkamikhaleva
Ірына Слюсар / https://www.facebook.com/verkamikhaleva

У Грузіі скончыліся пошукі беларускі Ірыны Слюсар — 27 лютага знойдзена яе цела, паведамляюць валанцёры. Трагедыя здарылася ўдзень 22 лютага ў горадзе Кабулеці. Слюсар і яе сяброўка кінуліся ратаваць сабаку, якога накрыла хваляй, і іх пачало адносіць у мора. Сяброўка атрымала траўму галавы, яе выкінула на бераг, а Ірыну Слюсар шукалі некалькі дзён.

Слюсар — ураджэнка Жодзіна. Яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, займалася тэатральнай рэжысурай, з'яўлялася саўладальніцай тэатра для дзяцей "Лось і светлячок" у Грузіі.

Беларуска Ірына Слюсар, якую шукалі ў Грузіі, загінула
https://www.facebook.com/wioletta.nikitik

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі