Беларуска стварае кулоны з кветкамі бульбы
Кветкі бульбы
Беларуская дызайнерка стварае ўпрыгожанні, для вытворчасці якіх выкарыстоўвае кветкі бульбы.
"Вы наогул бачылі, якія ў бульбачкі прыгожыя кветачкі? А паглядзіце, як пяшчотна яны выглядаюць у смале!" — прапануе дызайнерка.
Спярша ў яе калекцыі кулонаў былі падвескі з пялёсткамі валошкі, кляновымі лісцікамі і нават зярняткамі пшаніцы. Але дызайнерка кажа, што кожны раз знаходзіўся сярод кліентаў "гумарыст, які пытаўся — а ў вас ёсць кулон з бульбай?" І цяпер ён ёсць.
"У чэрвені я назбірала кветачак бульбы, высушыла іх, заліла смалой, зрабіла ўсе неабходныя маніпуляцыі — і атрымаліся кулоны "з бульбай", — расказвае дызайнерка.
Глядзіце, як кветкам бульбы пасуе дызайнерскае апраўленне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.