Беларускае дзіця не прынялі ў маскоўскую школу

Беларускае дзіця не прынялі ў маскоўскую школу

У грамадзяніна Беларусі, які жыве ў Маскве, адна з мясцовых школаў адмовілася прымаць дзіця ў першы клас. Пра гэты выпадак у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" распавёў загадчык консульскага аддзела беларускай амбасады ў Маскве Уладзімір Шорахаў

Школьная адміністрацыя адмовіла дзіцяці на падставе таго, што ў яго няма віду на жыхарства ў Расіі. Між тым, у дзіцяці ёсць часовая рэгістрацыя, выдадзеная кампетэнтнымі ўладамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Расіі. Гэта, па словах Шорахава, з'яўляецца дастатковым для прыёму беларускага дзіцяці ў расійскую школу, але адміністрацыя школы не прыняла дакумент у разлік. 

"У цяперашні час консульскі аддзел амбасады знаходзіцца ў шчыльным узаемадзеянні з расійскімі МЗС і Міністэрствам адукацыі і навукі па гэтым пытанні", — дадаў дыпламат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі