Беларускага дальнабойшчыка з каранавірусам шпіталізавалі ў Казахстане

Беларускага дальнабойшчыка з каранавірусам шпіталізавалі ў Казахстане

У Кастанайскай вобласці Казахстана каранавірус выявілі ў беларускага дальнабошчыка, перадае vlast.kz. 

52-гадовы мужчына прыехаў на фуры з Польшчы. У Казахстан ён трапішў з Расіі праз аўтапераход "Кайрак", дзе яго абследавалі бескантактным тэрмометрам: тэмпература была ў норме. Аднак у Кастанаі, куды фура прыбыла для разгрузкі, кіроўца адчуў слабасць, пагаршэнне стану здароўя і выклікаў хуткую дапамогу. Мужчыну шпіалізавалі, тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.

Паведамляецца, што з казахскім насельніцтвам дальнабойшчык не кантактаваў ні падчас руху, ні пры разгрузцы фуры. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі