Беларуская чыгунка пачала продаж квіткоў праз тэрміналы з QR-кодам

Квіток на электрычку можна цяпер купіць праз тэрміналы з QR-кодам / rw.by
Квіток на электрычку можна цяпер купіць праз тэрміналы з QR-кодам / rw.by

Беларуская чыгунка прапаноўвае купіць квіткі на цягнік з дапамогай мабільнай праграмы "Аплаці". Новы спосаб даступны ў Мінску на чыгуначным вакзале і прыпыначным пункце "Інстытут культуры".

Квіткі прадаюцца на цягнікі з ненумараванымі месцамі — гэта значыць, электрычкі і дызелі.

Раней у тэрмінале можна было расплаціцца толькі гатоўкай і банкаўскімі карткамі. Цяпер на экране тэрмінала можна яшчэ і адсканаваць QR-код пасля выбару віду аплаты.

Новы спосаб пакуль працуе ў доследным рэжыме. Калі ён апраўдае сябе, то можа з'явіцца і на іншых тэрміналах самаабслугоўвання БЧ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі