Беларуская чыгунка просіць падвысіць тарыфы ўдвая
Цяпер за адну зону праезду ў прыгарадных цягніках мы плацім 440 рублёў. Паводле графіку, які распрацавала Мінэканомікі, да 2010 года гэта лічба складзе 780 рублёў. Такім чынам пасажырскія перавозкі будуць даведзеныя да сабекошту.
Еўрарадыё датэлефанавалася да Беларускай чыгункі. Там паскардзіліся, што нягледзячы на такі графік апошні раз тарыфы падвышаліся яшчэ ў 2006 годзе. Сёння прыгарадныя пасажырскія перавозкі стратныя:
“У нас ужо год не падвышаўся тарыф. Апошні раз тарыф падвышаўся ў снежні 2006 года. І ў нас дагэтуль электрычкі ходзяць па старой цане. Мы хочам, каб нам ужо даўно падвысілі. Але калі нам дазволяць гэта зрабіць, мы не ведаем”.
Супрацоўніца Белчыгункі сказала Еўрарадыё, што з просьбай падвысіць тарыфы ў Мінэканомікі звярталіся яшчэ ў снежні:
“Мы яшчэ ў снежні звярталіся… Але пакуль адказу ад Мінэканомікі нам не было. Няма такога, каб было вызначана, што, напрыклад, з заўтрашняга дня падвышаецца…”
А вось у аддзеле па тарыфах Беларускай чыгункі Еўрарадыё адмовіліся пацвердзіць, што збіраюцца падвышаць тарыфы. Сказалі, што гэта прэрагатыва дзяржавы:
“Унутраныя тарыфы рэгулююцца дзяржавай. Нельга пісаць, што гэта чыгунка збіраецца падвышаць… Дарога сама тарыфы не падвышае. Графік падвышэння распрацавалі ў Мінэканомікі”.
Журналіст газеты “Железнодорожник Белоруссии” быў на прэс-канферэнцыі, дзе начальнік пасажырскай службы Беларускай чыгункі агучыў лічбу ў 780 рублёў. Еўрарадыё пагаварыла з журналістам:
“Мэта такая стаіць, каб выйсці на ўзровень сабекошту. Хутчэй за ўсё, што 780 рублёў – блізка да таго ўзроўню”.
Да ўзроўню сабекошту плануецца давесці і грузавыя перавозкі.
Варта адзначыць і тое, што ў шматлікіх краінах практыкуецца перакрыжаванае субсідаванне. Гэта калі пасажырскія стратныя перавозкі перакрываюцца ад даходаў атрыманых за кошт грузавых перавозак. Але, як бачым, беларускія пасажыры будуць аплочваць свой праезд цалкам з уласных сродкаў.