Беларуская кампартыя патрабуе “спыніць пераслед камуністаў” у свеце

Беларуская кампартыя патрабуе “спыніць пераслед камуністаў” у свеце

Камуністычная партыя Беларусі звярнулася ў Савет ААН па правах чалавека з патрабаваннем “спыніць пераслед камуністаў” у розных краінах. Адпаведны ліст ад 26 красавіка падпісаў першы сакратар ЦК партыі Ігар Карпенка, які працуе намеснікам старшыні Мінгарвыканкама.

Беларускія камуністы перакананыя, што апошнім часам “пачасціліся выпадкі неабгрунтаванага пераследу людзей, якія падзяляюць левыя погляды на сацыяльна справядлівы лад грамадства, у першую чаргу камуністаў і прыхільнікаў камуністычнага руху, кіруючымі буржуазнымі рэжымамі”.

Аўтары ліста заяўляюць пра ціск на камуністаў у Турцыі, Польшчы, Латвіі, Літве, Эстоніі, Трукменістане, Узбекістане, Малдове і Грузіі. На думку беларускіх левых, дзейнасць кампартыяў у гэтых краінах “знаходзіцца пал забаронай або жорсткім кантролем спецслужбаў”, а камуністы “дзейнічаюць у асаблівых, нелегальных умовах”.

Таксама яны заяўляюць пра цкаванне камуністаў ва Украіне, дзе офісы партыі “разгромленыя і разграбленыя”, а сябры арганізацыі “церпяць прыніжэнні і дыскрымінацыю, падвяргаюцца незаконным арыштам і рэпрэсіям”. Асаблівую занепакоенасць у беларускіх камуністаў выклікае забарона ва Украіне дзейнасць кампартыі. 

У гэтым становішчы КПБ абвінавачвае еўрапейскія краіны, дзе “заявы ЕС пра “каштоўнасцяў свабоды і дэмакратыі” з’яўляюцца толькі прыгожымі словамі”. Тым часам па Еўропе “зноў пачынае распаўзацца фашызм”.

У сувязі з гэтым КПБ заклікае Еўрапейскім саюз неадкладна спыніць палітыку двайных стандартаў, палітычны тэрор і любыя формы ўшчымлення дэмакратычных правоў і свабодаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі