Беларуская сям’я трапіла ў аварыю ў Польшчы (фота)
Здарэнне адбылося 11 ліпеня на дарозе паміж Беластокам і мясцовасцю Чорная Беластоцкая.
Сям’я з Беларусі на Ford Mondeo збіралася адпачыць у двары гатэлю. Калі беларускі кіроўца зварочваў з дарогі на заезны двор, легкавы аўтамабіль пратараніла фура, паведамляе Kurier Poranny.
Жанчына, мужчына і васьмігадовы дзіця з Форда дастаўленыя ў лякарню. З-за аўтааварыі дарога была заблакаваная на паўтары гадзіны.