Беларускі бязвіз падоўжылі яшчэ на год
Мяжа Беларусі, ілюстрацыйнае фота
Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян 38 еўрапейскіх краін падоўжаны яшчэ на год, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка.
Замежнікі змогуць прыязджаць у Беларусь без візы да 31 снежня 2025 года ўключна.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, найбольшай папулярнасцю бязвіз карыстаецца ў жыхароў суседніх з Беларуссю Літвы і Латвіі. На трэцім месце (з вялікім адрывам) Польшча. А далей — Германія і Эстонія.
Бязвіз для еўрапейскіх краін быў уведзены ўлетку 2024 года. Да таго часу бязвізавым уездам у Беларусь маглі скарыстацца толькі грамадзяне Польшчы, Літвы і Латвіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.