Беларускі ЦВК не будзе назіраць за парламенцкімі выбарамі ва Украіне

Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. З яго словаў, на адрас камісіі не паступала традыцыйнага раней запрашэння. Цяпер ва Украіне змяніўся парадак запрашэння назіральнікаў: дзяржавы і міжнародныя арганізацыі павінны самі падаць заяўкі на назіранне за выбарамі.

Мікалай Лазавік адзначыў, што ўкраінскі бок “заяўляў пра сваю зацікаўленасць, каб назіральнікаў было як мага болей, але персанальна нікога не запрашаў”. Таксама сакратар беларускага ЦВК сказаў, што ў Цэнтрвыбаркамаў Беларусі і Украіны “засталіся добрыя таварыскія адносіны”. “Новы парадак акрэдытацыі міжнародных назіральнікаў ва Украіне цалкам адпавядае Канстытуцыі і заканадаўства краіны. Ён распаўсюджваецца на ўсе дзяржавы і міжнародныя арганізацыі”, — падкрэсліў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі