Беларускі кубінец праз суд адстаяў права застацца ў Літве
Раберта Касануэва
Літоўскі суд пацвердзіў права кубінца Раберта Касануэва застацца ў краіне, паведамляе фонд BYSOL.
Касануэва, які пражыў у Беларусі амаль 30 гадоў, быў затрыманы ў 2020 годзе на адным з маршаў пратэсту. Год ён правёў на Акрэсціна, чакаючы дэпартацыі на Кубу праз Расію.
Пасля гэтага ён прыехаў па гуманітарнай візе ў Літву, дзе папрасіў палітычны прытулак. Літоўскі Дэпартамент міграцыі праз год адмовіў кубінцу ў выдачы віду на жыхарства, вырашыўшы, што на радзіме яму нічога не пагражае.
Касануэва абскардзіў гэтае рашэнне ў судзе, які прыняў ягоны бок.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.