Беларускі “тэрарыст” Сілівончык працаваў на расійскім вайсковым заводзе

23-гадовы ўраджэнец Светлагоршчыны Кірыл Сілівончык працаваў на “170-м рамонтным заводзе сродкаў забеспячэння палётаў”. Установа функцыянуе пры кампаніі “Авіярамонт”. Як высветліла Еўрарадыё, у яе савет дырэктараў уваходзяць пераважна функцыянеры расійскага Міністэрства абароны. Ды і працуе завод амаль выключна на патрэбы арміі.

Ва ўмовах татальнай антыўкраінскай прапаганды погляды Сілівончыка, відаць, не маглі не прыцягнуць увагу з боку яго калег. Тым больш, што старонка беларуса ў сацсетках была адкрытай.

Нагадаем, што ў пачатку красавіка беларус Кірыл Сілівончык быў асуджаны Маскоўскім акруговым вайсковым судом. Яму далі два гады калоніі-пасялення за пост у сацыяльных сетках, які трактавалі як “тэрарыстычную дзейнасць”. Непасрэдна ў судзе Еўрарадыё пацвердзілі, што прэтэнзію расійскія следчыя высунулі да словаў “Забівай маскалёў! Зладзім рускім наймітам пекла на іх зямлі — узарвем іх дамы, заб’ем іх сем’і!”

Фота aviaremont.ru і з архіву Кірыла Сілівончыка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі