Беларускі турыст загінуў у польскіх Татрах

Дзмітрый Краўцоў / фота з Фэйсбука
Дзмітрый Краўцоў / фота з Фэйсбука

У польскіх Татрах загінуў турыст з Беларусі. Мясцовая служба ратавання знайшла яго цела без прыкметаў жыцця каля самай высокай кропкі польскіх Татраў — гары Рысы.

Дзмітрый Краўцоў перастаў выходзіць на сувязь 3 ліпеня. Пошуковая аперацыя пачалася 4 ліпеня.

Таксама вядома, што яго шукалі блізкія. Дэталі смерці беларуса пакуль не разгалошваюць.

Паведамляецца, што апошнім часам хлопец жыў у Кракаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі