Беларускі велагоншчык пазбег штрафу за расісцкае выказванне

Беларускі велагоншчык Браніслаў Самойлаў пазбег пакарання за расісцкае выказванне на адрас эрытрэйца Натанаэля Берханэ падчас чацвёртага этапу “Тура Аўстрыі”. Якраз падчас гонкі ён выгукнуў: “Сыдзі з дарогі, мярзотны нігер”.

Польская каманда ССС Sprandi Polkowice, за якую выступае Самойлаў, зрабіла заяву з нагоды інцыдэнту.

“У гарачым змаганні наш гоншчык сказаў словы, пра якія ён шкадуе, і якія з’яўляюцца непрымальнымі. Мы як каманда не прымаем такіх паводзінаў, і спартсмена чакаюць наступствы. Перад наступным этапам сітуацыя паміж камандамі і гоншчыкамі былі растлумачаная”, — сказана ў заяве.

Эрытрэйскі спартсмен дараваў беларусу. Яго маглі выключыць з гонкі, але Натанаэль Берханэ сказаў: “Не, усё ў парадку, няхай едзе”.

Таксама паведамляецца, што Самойлаў ахвяруе месячны заробак на карысць арганізацыі, якая праводзіць праграму па развіцці веласпорту ў Паўднёвай Афрыцы, інфармуе Прессбол.

Фота: natal.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі