Беларускім шахматыстам дазволілі выступаць пад сцягам ФІДЭ да 2026 года
Санкцыі не былі знятыя
Беларускім і расійскім шахматыстам дазволілі выступаць пад сцягам ФІДЭ да 1 студзеня 2026 года. Такое рашэнне ўхваліў Савет Міжнароднай шахматнай федэрацыі.
Беларусь і Расія былі выключаныя з ФІДЭ ў 2022 годзе пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Шахматысты з гэтых краін фактычна засталіся па-за міжнароднымі турнірамі. Аднак Міжнародная федэрацыя дазволіла выступы пад яе сцягам.
У верасні сёлета Генасамблея ФІДЭ на пасяджэнні ў Будапешце разглядала пытанне вяртання Беларусі і Расіі ў спаборніцтвы пад сваімі сцягамі (адпаведную прапанову агучыў Кыргызстан). Аднак санкцыі не былі знятыя. Супраць іх паслаблення катэгарычна выступае Украіна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.