Беларускія мытнікі затрымалі расіяніна, які вёз партыю небяспечнага псіхатропу

Беларускія мытнікі затрымалі расіяніна, які вёз партыю небяспечнага псіхатропу

Беларускія мытнікі затрымалі расіяніна, які вёз партыю небяспечнага псіхатропу. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Дамачова". Замежнік ехаў з Польшчы на аўтамабілі "Toyota". Падчас мытнага агляду ў дарожнай сумцы 44-гадовага мужчыны знайшлі незадэклараваныя 600 таблетак "Tramadol 100 Ret — 1 A Pharma". У сваім складзе яны ўтрымліваюць небяспечнае псіхатропнае рэчыва — трамадол.

У адносінах расіяніна распачалі крымінальную справу па артыкуле "незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў" (ч. 1 арт. 328 КК), паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі