Беларускія памежнікі адпрацуюць ліквідацыю "банды" каля мяжы
На Гродзеншчыне працягваецца комплексныя аператыўна-тактычныя вучэнні памежнікаў. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, у падраздзяленні на мяжы прыбылі "вайскоўцы мабілізацыйнага рэзерву" (так званыя "партызаны"). На працягу тыдня яны паўдзельнічаюць у ахове мяжы з той жа Літвой, на якой літоўскія памежнікі працягваюць спыняць мігрантаў. Таксама "рэзервісты" будуць удзельнічаць у пошуку, выяўленні, блакаванні і ліквідацыі "ўзброенага фармавання", якое па легендзе патрапіла ў нашу краіну з-за мяжы.
Днямі літоўцы заявілі пра стрэлы і сігнальныя ракеты паблізу беларуска-літоўскай мяжы. Беларускі бок патлумачыў іх якраз планавымі вучэннямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.