Беларускія памежнікі распавялі, навошта мігрантам раздавалі вайсковую форму

Беларускія памежнікі распавялі, навошта мігрантам раздавалі вайсковую форму

У Дзяржпагранкамітэте Беларусі распавялі, навошта мігрантам раздавалі вайсковую форму. Раней польскія памежнікі апублікавалі здымкі мігрантаў у камуфляжных бушлатах. Па іх версіі, вайсковую форму гэтым людзям выдаюць беларускія спецслужбы. Таму палякі чакаюць "новых правакацый".

Па версіі Дзяржпагранкамітэта Беларусі, "яшчэ тыдзень таму, 22 верасня, памежная застава перадала рэзерв сваёй рэчавай маёмасці бежанцам". Гэта афганцы, якія працяглы час знаходзяцца на мяжы з Польшчай. І калі пахаладала, ім дапамаглі рэчамі.

"Не варта шукаць схаваны сэнс у простым жаданні дапамагчы людзям, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю", — заяўляе ведамства.

Еўрасаюз у чарговы раз назваў "гібрыднай атакай" міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю. За апошнія суткі польскія памежнікі спынілі рэкордную колькасць парушальнікаў мяжы — амаль паўтысячы. З пачатку жніўня перайсці беларуска-польскую мяжу па-за пунктамі пропуску спрабавала больш за 10 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі