Беларускія памежнікі затрымалі парушальніка ў гідракасцюме і з рацыяй
Беларускія памежнікі затрымалі ў сераду ў Друйскім раёне на беразе Заходняй Дзвіны парушальніка ў гідракасцюме, ластах і з радыёстанцыяй. Ім аказаўся 47-гадовы грамадзянін Беларусі. Па словах мужчыны, ён займаўся падводным паляваннем. Памежнікі ўпэўненыя, што гэта няпраўда — беларус быў у 300 метрах ад латвійскай тэрыторыі і не меў дазволу на знаходжанне ў памежнай зоне, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
За спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне памежнага рэжыма ў дачыненні затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс. Яму пагражае вялікі штраф.
gpk.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.