Беларускія прадпрыемствы больш звальняюць, чым прымаюць на працу

У чэрвені прыкметна скарацілася колькасць работнікаў, занятых у сферы інфармацыі і сувязі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У чэрвені прыкметна скарацілася колькасць работнікаў, занятых у сферы інфармацыі і сувязі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У чэрвені сярэднія і буйныя беларускія прадпрыемствы і арганізацыі па-ранейшаму часцей звальнялі, чым прымалі на працу. Гэта вынікае са свежых звестак Белстата. На гэтыя дадзеныя звярнуў увагу рэсурс Reform.by. У статыстыку не трапляюць мікра- і малыя прадпрыемствы, якія не маюць ведамасную падпарадкаванасць.

У чэрвені беларускія прадпрыемствы прынялі на працу 59,54 тысяч чалавек, а звольнілі амаль 65,9 тысяч. Гэта значыць калектывы прадпрыемстваў па выніках чэрвеня скараціліся на 6 345 работнікаў.

Пры гэтым у параўнанні з траўнем расла і колькасць прынятых на працу (3,8%), і колькасць звольненых (4,3%). Але колькасць звольненых расла хутчэй. Гэтая тэндэнцыя характэрная для такіх галін як прамысловасць, гандаль, будаўніцтва, адукацыя і ахова здароўя. Прыкметны дысбаланс таксама склаўся ў сферы інфармацыі і сувязі: тут у чэрвені звольнілі 1510 работнікаў, а прынялі на працу 919. Гэта значыць галіна страціла 591 работніка.

Па выніках паўгода колькасць занятых на буйных прадпрыемствах і ў арганізацыях скарацілася на 47,2 тысяч чалавек. На працу былі прынятыя 276,3 тысяч, а звольненыя 323,5 тысяч. У адукацыі за гэтыя паўгода было звольнена на 8,4 тысяч чалавек больш, чым прынята на працу, у ахове здароўя – на 5,3 тысяч, у інфармацыі і сувязі – на 4,6 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі