Беларуску, якая даўно жыве ў Германіі, адправілі па пашпарт у Гомель

Ірына Макавецкая / homeldays.org

Ірына Макавецкая / homeldays.org

Грамадзянка Беларусі Ірына Макавецкая, якая ўжо каля 20 гадоў жыве ў Германіі, не змагла памяняць беларускі пашпарт праз пасольства РБ у гэтай краіне. Хоць дагэтуль яна афармляла такім чынам дакументы і сабе, і дзецям, расказвае выданне "Гомель штодзень". Гэтым разам пашпарт ёй таксама зрабілі, але не аддалі. Ірына амаль даехала Берліна (а ад яе горада да сталіцы ФРГ 575 км), калі ёй патэлефанавалі і папярэдзілі, што не змогуць аддаць пашпарт.

"Яны патлумачылі гэта тым, што, перад тым як аддаваць пашпарты, тэлефануюць у МУС з пытаннем, ці можна выдаць пэўнаму грамадзяніну дакумент", — расказвае Макавецкая. Атрымаўшы адмову, яна напісала скаргу ў МЗС. Ёй прызначылі новую дату, але прыехаць у той дзень у Берлін яна не магла — працавала. Ірына прасіла перанесці дату, але ёй адказалі, што "пашпарт можна атрымаць толькі ў Рэспубліцы Беларусь". Чаму, у пасольстве не тлумачылі, кажа Ірына. Паводле яе слоў, яна пакуль не разумее, што ёй рабіць.

У мінулым Ірына Макавецкая працавала журналісткай, супрацоўнічала з БелаПАН, БДГ і "Народнай Воляй". Але ўжо з 2005 года жыве ў Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі