Беларусы цяпер могуць падаваць анлайн-заяўкі на нацыянальную візу ў Германію
Віза ў Германію
Падаць заяўку на доўгатэрміновую нацыянальную візу ў Германію цяпер можна анлайн. Адпаведную платформу для электроннай падачы заявак запусціла МЗС ФРГ, паведамляе DW.
Анлайн-заяўку можна падаць як на студэнцкую, так і на працоўную візу, Blaue Karte, Chancenkarte ды іншыя тыпы доўгатэрміновых віз.
Паслуга стала даступная з 1 студзеня. Ёй можна скарыстацца ў 167 прадстаўніцтвах Германіі па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі.
Пры гэтым анлайн-заяўка недаступная, напрыклад, у такіх краінах, як Расія, Украіна, Казахстан, Грузія, Таджыкістан.
Кіраўніца германскага МЗС Аналена Бербак мяркуе, што такое новаўвядзенне дазволіць прыцягнуць у Германію кваліфікаваных спецыялістаў з усяго свету. Паводле яе, цяпер Германія не можа сабе дазволіць, "каб доўгае афармленне дакументаў у адпаведнасці з правіламі і яшчэ больш доўгае чаканне перашкаджала лепшым людзям працаваць у нашай краіне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.