Беларусы хочуць сваю выбарчую акругу ў Польшчы

Яны хочуць, каб мясцовасці кампактнага пражывання беларусаў на выбарах у Падляшскі сеймік былі аб’яднаныя ў адну акругу. Пагатоў, што гэта прадугледжана ў заканадаўстве — прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў маюць права галасаваць у адной акрузе.



Аднак супраць новаўвядзення выступае маршалак ваяводства Яраслаў Дваржанскі, паведамляюць  мясцовыя СМІ.



У сваю чаргу Дэпутат польскага Сейма, беларус па нацыянальнасці, Яўген Чыквін называе пазіцыю маршалка незразумелай. А цяперашні падзел акругаў на мясцовых выбарах дэпутат называе нечай “злой воляй”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі