Беларусы падалі больш за 1200 заяваў пра крадзяжы грошай з картак
За першую палову 2015 года.
За першую палову 2015 года беларускія банкі атрымалі ад грамадзян 1227 заяваў пра крадзеж грошай з картак, паведамляюць "Мінск-Навіны". Па 821 заяве сродкі былі вернутыя, 354 кліенты атрымалі адмову. Астатнія 52 заявы знаходзяцца на разглядзе, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій Нацбанка Аляксандр Сотнікаў.
Нагадаем, нядаўна ў Беларусі ўведзены так званы "прынцып нулявой адказнасці". Згодна з ім, банкі павінны вяртаць кліенту грошы, скрадзеныя з яго карткі.
Дарэчы, банкі могуць адмовіць кліенту ў вяртанні сродкаў, незаконна спісаных з яго карты, у трох выпадках. Першы — парушэнне тэрмінаў падачы заявы: уладальнік карты павінен на працягу 30 каляндарных дзён звярнуцца з пісьмовай заявай у банк. Другі — невыкананне кліентам правілаў парадку выкарыстання карткі. Трэці — наяўнасць у банка інфармацыі пра махлярства з боку трымальніка карткі.
У якіх выпадках банк верне скрадзеныя з карткі грошы, а ў якіх ― не