Беларусы падазраюцца ў перапраўцы ў Еўропу 100 кг наркотыкаў (відэа)
Польская паліцыя ў супрацоўніцтве з нарвежскімі калегамі ліквідавала міжнародную злачынную групоўку.
Складалася яна з грамадзян Беларусі, Польшчы, Расіі, Грузіі і Украіны. Займаліся злачынцы перапраўкай какаіна і гераіна з Марока, Эквадору і Перу ў Польшчу, краіны Скандынавіі, Японію і Бразілію.
Як паведамляюць польскія СМІ, за два гады дзейнасці групоўкі было перапраўлена больш 100 кілаграм наркотыкаў. Спачатку наркотыкі ў страўніках наркакур’ераў траплялі ў Галандыю, а затым перапраўляліся ў іншыя краіны.
На тэрыторыі Польшчы на дадзены момант затрымана 13 падазраваных, але іх колькасць можа павялічыцца.
Фота — Fotolia