Беларусы паставяць датчыкі радыяцыі ў пунктах пропуску на мяжы з Украінай

Беларусы паставяць датчыкі радыяцыі ў пунктах пропуску на мяжы з Украінай

Беларусы паставяць датчыкі радыяцыі ў пяці пунктах пропуску на мяжы з Украінай. Зроблена гэта будзе да канца 2016 года, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Праект "Умацаванне патэнцыялу ў сферы процідзеяння ядзернаму тэрарызму і незаконнаму абароту радыеактыўных матэрыялаў на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь" рэалізуюць сумесна Дзяржаўны мытны камітэт, Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі і Міністэрства энергетыкі Злучаных Штатаў Амерыкі. У яго рамках абсталяванне радыяцыйнага кантролю з'явіцца ў пунктах пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы (у пунктах "Тамашоўка", "Олтуш", "Махро", "Верхні Церабяжоў", "Аляксандраўка").

Плануецца, што  датчыкі радыяцыі ўстановяць і ў нацыянальным аэрапорце "Мінск" і яшчэ ў 4 пунктах пропуску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі