Беларусы шакіравалі журы і гледачоў на брытанскім шоу (відэа)

Беларусы шакіравалі журы і гледачоў на брытанскім шоу (відэа)

Беларусы шакіравалі журы і гледачоў на брытанскім шоу Britain's Got Talent ("Брытанія мае талент"). Андрэй Гоманаў з адлегласці 7 метраў кідаў сякеры ў сцяну, каля якой стаяла яго партнёрка Дар'я Шарамет. Пасля з больш кароткай дыстанцыі ён кінуў 8 нажоў у кола, закрытае белым папяровым экранам, якое круцілася з асістэнткай. Удзельнікі журы і гледачы ў зале заплюшчвалі вочы, нават крычалі. Пасля да сцяны стаў мультымільянер ад шоў-бізнэсу Сайман Коўэл, Гоманаў дакладна кінуў нажы вакол яго цела. У выніку, усе чальцы журы падтрымалі беларусаў, інфармуе nn.by.

За два дні на YouTube відэаролік з беларусамі набраў паўмільёна праглядаў. Дарэчы, калі Гоманаў і Шарамет прадстаўляліся, журы пацікавілася, дзе знаходзіцца іх краіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі