Беларусы ў Ялце каталіся на даху аўтамабіля і трапілі на "дошку ганьбы"

Беларусы ў Ялце каталіся на даху аўтамабіля і трапілі на "дошку ганьбы"

Беларусы ў Ялце каталіся на даху аўтамабіля. Фотаздымкі трапілі на старонку "Дошка ганьбы Ялты" ў Facebook. Пад адным з іх подпіс: "Беларусы на адпачынку)))))". У каментарах да іх мясцовыя жыхары пакінулі шмат непрыемных выказванняў пра нашых землякоў. Некаторыя мяркуюць, што паколькі на радзіме беларусы наўрад ці праедуць на даху аўтамабіля, яны скарысталіся такой магчымасцю за мяжой.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чэрвені ў Рагачове мужчына ў плаўках ездзіў на даху аўтамабіля. Відэа з'явілася ў інтэрнэце. Пасля гэтага мужчыну знайшлі праваахоўнікі.

Беларусы ў Ялце каталіся на даху аўтамабіля і трапілі на "дошку ганьбы"
Фота са старонкі "Дошка ганьбы Ялты" ў Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі