Беларусы, якія папрасілі палітычнага прытулку ў Швецыі, пераначавалі ў амбасадзе

Беларусы, якія папрасілі палітычнага прытулку ў Швецыі, пераначавалі ў амбасадзе

Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі з Віцебску, учора папрасілі палітычнага прытулку ў Швецыі і пераначавалі ў памяшканні амбасады.

“Мы пераначавалі, нас тут кормяць, пакуль што ўсё добра, да нас добра ставяцца. Але што будзе далей – пакуль невядома, будзем спадзявацца на лепшае”, – распавёў Свабодзе Віталь Кузнечык.

Амбасада ў суботу не працуе, уцекачы пераначавалі на яе тэрыторыі. Як будзе развівацца сітуацыя з просьбай уцекачоў аб прыстанішчы, стане вядома пазней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі