Беларусы з "Азова" прыкавалі сябе кайданкамі ля Адміністрацыі прэзідэнта Украіны

Беларусы з "Азова" прыкавалі сябе кайданкамі ля Адміністрацыі прэзідэнта Украіны

У Кіеве каля Адміністрацыі прэзідэнта Украіны адбываецца акцыя, у якой удзельнічаюць замежнікі, якія ваявалі на Данбасе, паведамляе hromadske.ua. Яны патрабуюць, каб улады далі такім замежнікам грамадзянства Украіны. 

Яны патрабуюць, каб да іх выйшаў прэзідэнт Пётр Парашэнка. Адзін з удзельнікаў акцыі, беларус Павел, заявіў журналістам: "Прэзідэнт абяцаў даць грамадзянства, і мы будзем стаяць, пакуль абяцанне не будзе выканана. Мы будзем стаяць да апошняга". Мужчына паведаміў, што ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у складзе тактычнай групы "Беларусь".

Аглам у акцыі з кайдамнкамі ўдзельнічаюць каля 10 чалавек. Гэта грамадзяне Расіі, Беларусі, Грузіі ды іншых краін, большасць з іх — з палка "Азоў", піша tut.by

Да мітынгоўцаў выйшаў прадстаўнік Адміністрацыі прэзідэнта. Ён запісаў усе патрабаванні мітынгоўцаў і абяцаў перадаць кіраўніцтву іх пажаданні.

Дарэчы, у Беларусі тым, хто ваяваў на Данбасе, пагражае крымінальная адказнасць. Беларускае заканадаўства лічыць наёмнікамі нават тых, хто паехаў ваяваць у іншую краіну не за грошы, а па ідэйных прычынах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі