Беларусы змогуць глядзець матчы чэмпіянату свету на афіцыйным сайце FIFA
Падчас адкрыцця чэмпіянату свету ў Катары / reuters.com
Беларусы змогуць глядзець матчы чэмпіянату свету на афіцыйным сайце FIFA. Беларуская федэрацыя футбола паведаміла, што дамовілася з міжнароднай федэрацыяй.
"Мы не маглі пакінуць беларускага заўзятара без прагляду гульняў мундыялю, — кажа кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў. — Нягледзячы на ўсе складанасці бягучай сітуацыі, мы правялі вялікую працу з FIFA і дамагліся права трансляцыі матчаў чэмпіянату свету на тэрыторыі нашай краіны".
Гульні на платформе FIFA+ каментуюцца на англійскай мове.
Чэмпіянат свету ў Катары стартаваў у нядзелю. У першым матчы Эквадор перамог зборную гаспадароў поля — 2:0.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.