“Белавія” аб'явіла, што з 26 траўня адмяняе рэйсы ва Украіну
“Белавія” аб'явіла, што з 26 траўня адмяняе рэйсы ва Украіну. Гэта звязана з забаронай на палёты ва ўкраінскай паветранай прасторы, якая набывае моц апоўначы. Адмяняюцца рэйсы ў Кіеў, Львоў, Адэсу, Харкаў. Папярэдне рэйсы адмяняюцца да 31 жніўня 2021-га, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.
Сённяшнія начныя рэйсы ў Кіеў і Адэсу таксама адмяняюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.