БГК імя Мяшкова прайграў "Віве" на старце гандбольнай Лігі чэмпіёнаў
Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў першым матчы Лігі чэмпіёнаў саступіў дома польскаму "Віве", паведамляе "Прэсбол".
Брэстаўчане адкрылі лік і бадзёра правялі першы тайм. Неглядзячы на два выдалення, скончылі яго з лікам 14:11 на сваю карысць. Аднак у другой палове сустрэчы захаваць перавагу не атрымалася. Матч скончыўся перамогай гасцей (29:24).
Наступную гульню ў Лізе чэмпіёнаў Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова правядзе 1 кастрычніка на выездзе супраць македонскага "Вардара".
У гэтым сезоне ў Лізе чэмпіёнаў "мяшкоўцы" трапілі ў групу В. Акрамя каманд з Македоніі і Польшчы іх чакаюць супрацьстаянні з нямецкім "Райн Левенам", харвацкім "Загрэбам", венгерскім "Пікам", славенскай "Цэле" і шведскім "Крыстыанстадом".