БГК імя Мяшкова восьмы раз стаў чэмпіёнам Беларусі па гандболе

БГК імя Мяшкова восьмы раз стаў чэмпіёнам Беларусі па гандболе

БГК імя Мяшкова 22 мая з лікам 27:26 абыграў мінскі СКА. Гэтая перамога прынесла брэсцкаму клубу восьмае званне чэмпіёна Беларусі па гандболе. БГК выйграе чэмпіянат краіны ўжо трэці раз запар.  

У фінале чэмпіянату сышліся БГК і сталічны СКА. Ім трэба было правесці серыю сустрэчаў да трох перамог адной з камандаў. 18 траўня ў Мінску БГК выйграў з лікам 33:26. Потым у Брэсце 21 траўня БГК выйграў з такім жа лікам — 33:26. А 22 траўня брастаўчане атрымалі трэцюю перамогу — 27-26.

Да таго ж БГК у гэтым сезоне выйграў і Кубак Беларусі. Акрамя таго, брастаўчане ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, адзначае БелаПАН.

Бронзу чэмпіянату заваяваў гандбольны клуб "Гомель": у серыі да трох перамог ён абыграў гродзенскі "Кронан" — 40:24, 34:31, 31:26.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі