БГК выйграў у СКА першы матч фінальнай серыі
БГК імя Мяшкова выйграў у СКА першы матч фінальнай серыі — 32:30 (16:13). Ён прайшоў у Мінску ў Палацы спорту "Уручча". Самым выніковым у СКА быў Вайлупаў (10), у БГК — Атьман і Стойкавіч (па 7). Сяргей Рутэнка, які з-за траўмы працяглы час не гуляў, закінуў толькі 3 мячы.
Галоўны трэнер СКА Спартак Мірановіч адзначыў, што кожны гол даваўся армейцам з цяжкасцю, а вось БГК мог закінуць столькі, колькі хацеў.
Фінальная серыя працягнецца да трох перамог адной з каманд. 21 і 22 траўня БГК і СКА сустрэнуцца ў Брэсце.