Бізнесмен Машэнскі купіў за 20 тысяч рублёў шакалад з аўтографам Лукашэнкі

Бізнесмен Машэнскі купіў за 20 тысяч рублёў шакалад з аўтографам Лукашэнкі

Бізнесмен Аляксандр Машэнскі купіў за 20 тысяч рублёў шакалад "Прэзідэнт эксклюзіў" з аўтографам Аляксандра Лукашэнкі (яго рукой напісана "Мір вашаму дому!"). Гэта быў дабрачынны аукцыён. Грошы пералічаць Гарадзішчанскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў у Баранавіцкім раёне, інфармуе БЕЛТА.

Дабрачынны аукцыён прайшоў у мінскай краме "Лакомка". Прэзентацыю новай лінейкі шакаладу "Прэзідэнт" (яго выпусціла "Камунарка") наведалі вядомыя артысты, спартсмены, бізнесмены. Падчас аукцыёну Машэнскі неаднаразова павышаў стаўку. Пачатковым коштам былі 2 рублі 75 капеек (кошт шакаладу ў краме), а ў выніку шакалад прадалі за 20 тысяч. Атрымліваецца, што за некалькі хвілін стаўка павялічылася ў сотні разоў.

Аляксандр Машэнскі — уладальнік кампаніяў "Санта Брэмар" і "Савушкин продукт". Сёлета ён узначаліў штогадовы спіс 200 самых уплывовых і паспяховых бізнесменаў Беларусі, складзены інтэрнэт-выданнем "Ежедневник".

Бізнесмен Машэнскі купіў за 20 тысяч рублёў шакалад з аўтографам Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Машэнскі. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі