Бліжэйшым часам у Беларусь прыбудзе прэзідэнт Індыі

Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы хоча бліжэйшым часам наведаць Беларусь. Пра гэта ён паведаміў міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Індыі.

Мукерджы адзначыў сяброўскі характар ​​адносін Індыі ды Беларусі. Як паведамляе прэс-служба МЗС, бакі пагадзіліся, што ёсць вялікі патэнцыял ўзаемадзеяння паміж краінамі ў гандлёва-эканамічнай сферы.

Таксама Уладзімір Макей правёў перамовы з міністрам замежных спраў Індыі Сушмой Сварадж.

У беларускую дэлегацыю ў Індыі акрамя дыпламатаў увайшлі таксама кіраўнікі БелАЗа, Мінскага трактарнага завода, Беларускай калійнай кампаніі.

Фота — mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі