Блогера Максіма Філіповіча пасля адседкі асудзілі яшчэ на 7 сутак
Каля 30 чалавек прыйшлі да гомельскага ізалятара часовага ўтрымання, каб сустрэць пасля паўторнага арышту блогера Максіма Філіповіча. Аднак хлопец на волю не выйшаў — яго асудзілі яшчэ на сем сутак за акцыю "недармаедаў" у Маладзечне. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са словаў начальніка РАУС Савецкага раёна Гомеля.
Агулам за акцыі пратэсту Філіповіч ужо адседзеў 19 сутак. Спярша яго пасадзілі на 14 сутак за акцыю пратэсту супраць дэкрэта №3, якая прайшла ў Пінску. Потым 23 сакавіка Савецкі раённы суд Гомеля дадаткова арыштаваў яго на 5 сутак за такую ж самую акцыю ў Брэсце. Нейкі час ён трымаў галадоўку, якую спыніў 18 сакавіка.
Такім чынам, за кратамі гамяльчук правядзе 26 сутак.