Блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ІЧУ пад падпіску

Блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ІЧУ пад падпіску

Палітычную блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ІЧУ пад падпіску, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Дзяўчыну затрымалі 2 сакавіка ў рамказ артыкулу 391 Крымінальнага кодэкса. У той дзень у некалькіх гарадах краіны сілавікі затрымалі каля трох дзясяткаў адміністратараў раённых і профільных тэлеграм-чатаў.

Такарчук паспела затэлефанаваць маці і сказаць, што яе забіраюць. Прычынай назвалі "абразу службовай асобы".

Папярэдні раз Вольгу Такарчук затрымалі 25 студзеня. Яна запускала шарыкі з акна, што было расцэнена як несанкцыянаваны пікет. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі