Блокпасты і ваенная тэхніка з'явяцца на вуліцах Магілёва. Навошта?
Вучэнні, фота ілюстрацыйнае
Антытэрарыстычныя вучэнні Камітэта дзяржбяспекі на працягу двух дзён будуць праходзіць у Магілёве. У гэтыя дні на вуліцах горада з'явіцца ваенная тэхніка і блокпасты.
"Сцэнаром вучэнняў прадугледжваецца задзейнічанне ваеннай тэхнікі, узмацненне нясення службы органамі ўнутраных спраў, выстаўленне блокпастоў, прымяненне імітацыйных боепрыпасаў і іншых спецсродкаў. Магчымае абмежаванне руху транспартных сродкаў", — паведаміла прэс-служба ведамства.
Акрамя падраздзяленняў КДБ у вучэннях будуць задзейнічаныя падраздзяленні Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.