БНТУ адмяніў платныя пераздачы, бо "у студэнтаў і так невялікая стыпендыя"

БНТУ адмяніў платныя пераздачы, бо "у студэнтаў і так невялікая стыпендыя"

Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт з 2016-га года адмяняе платныя пераздачы. Пакуль гэта адзінае ВНУ, якое пайшло насустрач студэнтам, бо "у іх і так мала грошай".

"Цяпер у краіне цяжкае эканамічнае становішча. Заробкі ніхто не павышае. Платныя пераздачы будуць яшчэ адной нагрузкай на студэнтаў. Стыпендыя невялікая", — тлумачаць у прафкаме ўніверсітэта.

Плаціць у БНТУ цяпер трэба толькі за пераздачу лабараторных, бо патрэбныя сродкі на абсталяванне. У сярэднім, для студэнта пераздача "лабы" абыходзіцца ў 15 тысяч. Сума залежыць ад навуковай ступені выкладчыка.

БДУ акурат з гэтага года аплату за пераздачы наадварот уводзіць. Што выклікала абурэнне студэнтаў, якое вылілася у вулічную акцыю з патрабаваннем рэальнага самакіравання. Але галоўная ВНУ краіны аплату так і не адмяніла. Пераздаць залік у БДУ ў гэтую сесію каштуе каля 30 тысяч, экзамен — каля 50 тысяч.

 

БНТУ адмяніў платныя пераздачы, бо "у студэнтаў і так невялікая стыпендыя"

Удзельнікаў студэнцкага маршу не дапускаюць да сесіі

А студэнту БДУ Глебу Вайкулю пагражае адлічэнне.

 

У Магілёўскім ўніверсітэце імя Куляшова плата за пераздачу залікаў і іспытаў існуе 10 гадоў, бо гэта дысцыплінуе.

"Калі ўвялі аплату ў сталічных ВНУ нядаўна, то ў нас гэта мера ўжо гадоў дзесяць. Калі чалавек прапусціў, тым больш, у яго не было паважнай прычыны, то гэта дысцыплінуе. Да таго ж, гэта дапамагае яму добра выйсці на сесію, з ведамі. У нас не было бурных пратэстаў з гэтай нагоды, не было з гэтым ніякіх праблем", — расказваюць ва ўніверсітэце.

Не думае адмяняць плату за пераздачы і Універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. "Такое пытанне мы нават не абмяркоўвалі", — адказваюць у рэктараце.

Пераздаць іспыт прафесару, напрыклад, ва Універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі сёння каштуе 22 800, кандыдату навук — 20 тысяч, выкладчыку без навуковай ступені — 19 тысяч.

Паўторна лабараторную працу доктар навук прымае за 57 тысяч за гадзіну, выкладчык без ступені ― за 48 тысяч.

Пераздачы кантрольных нібыта з'явіліся нават у школе. Як паведамляе "intex-press", у Баранавічах, у 21-й школе можна было пераздаць кантрольную за 13 тысяч. Але адміністрацыя ўстановы гэта абвяргае:

"Няма ў нас такога. Дзеці нешта не так патлумачылі сваім бацькам", — апісваюць у школе. Пра забарону на такую плату кажуць і ў міністэрстве адукацыі.

 

БНТУ адмяніў платныя пераздачы, бо "у студэнтаў і так невялікая стыпендыя"

Студэнты БДПУ таксама падалі петыцыю ў рэктарат супраць платы за пераздачы

Яны прапануюць адміністрацыі пайсці на дыялог, каб вырашыць гэтую праблему.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі