Больш сцягоў богу сцягоў: у Крычаве міліцыянты ўрачыста адкрылі флагшток
На ўрачыстым адкрыцці флагштока ў Крычаве / mogilev.mvd.gov.by
Раніцай 9 траўня ля будынка Крычаўскага РАУС міліцыянты правялі ўрачыстую цырымонію адкрыцця... флагштока. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам начальніка крычаўскай міліцыі, падпалкоўніка Андрэя Лазаковіча.
Металічная труба была ўсталяваная тут спецыяльна да 9 траўня і да Дня беларускага герба і Дня беларускага сцяга, якія ў 2021 годзе супалі. Флагшток вырашылі ўсталяваць нягледзячы на тое, што адзін сцяг ужо вісіць над уваходам.
— Дзяржаўны сцяг падняць! Раўненне на сцяг! — камандуе Лазаковіч на шыхтаванні. Вось толькі дзяржаўныя сцягі злева і справа ад міліцыянтаў — на які сцяг ім раўняцца?
Адразу на шыхтаванні супрацоўнікам РАУС зладзілі страявы агляд, а потым некаторыя з іх адправіліся на гарадскі мітынг. У Крычаве 9 траўня прайшло з незвычайнымі конкурсамі для дзяцей і інсталяцыяй падзей ВАВ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.