Больш за 150 нелегальных мігрантаў развярнулі за суткі польскія пагранічнікі

Польшча ўвяла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы ў сувязі з сітуацыяй з мігрантамі​ / Reuters
Польшча ўвяла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы ў сувязі з сітуацыяй з мігрантамі​ / Reuters

Польскія памежнікі ў нядзелю спынілі больш за 150 спроб нелегальнага перасячэння мяжы, паведаміла пагранслужба Польшчы ў Twitter.

Адзін чалавек быў затрыманы. Гэта грамадзянін Конга, які меў патрэбу ў медыцынскай дапамозе. У яго была траўмаваная нага. Памежнікі выклікалі мужчыну хуткую дапамогу, яго адвезлі ў бальніцу.

Літоўскія памежнікі зрабілі справаздачу, што за суткі вярнулі ў Беларусь 40 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у краіну.

Латвія, Літва і Польшча з-за ўзрослай плыні мігрантаў, якія ідуць з тэрыторыі Беларусі, вымушаныя былі ўвесці на мяжы надзвычайнае становішча. У гэтых краінах мяркуюць, што міграцыйны крызіс мае рукатворны характар і да яго стварэння датычныя беларускія ўлады. У ЕС гатовыя абмяркоўваць пяты пакет санкцый супраць Мінска ў адказ на міграцыйны крызіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі