Больш за 200 дзяцей з траўмамі ад катання з горак звярнуліся да медыкаў
Катанне з горкі, ілюстрацыйнае фота
Ад пачатку зімы да медыкаў звярнуліся больш за 200 дзяцей, якія атрымалі траўмы падчас катання з горак на цюбінгах, лядзянках, санках, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
У РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ад пачатку зімы звярнуліся 48 дзяцей з траўмамі, а ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі — 17 дзяцей. Ва ўсіх іх дыягнаставалі цяжкія траўмы пасля зімовай забавы.
Як распавядала Еўрарадыё, у Лагойску пры катанні на цюбінгу васьмігадовы школьнік атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.