Больш за 300 спробаў парушэння мяжы спынілі за суткі польскія памежнікі
У сераду польскія памежнікі спынілі 311 спробаў парушэння мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Больш за 300 спробаў незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы спынілі ў сераду польскія памежнікі.
Двух чалавек — выхадцаў з Ірака затрымалі, яшчэ 309 чалавек развярнулі назад у Беларусь.
Акрамя таго, былі затрыманыя шэсць чалавек, якія дапамагалі ў незаконным пераходзе мяжы. Усе яны — замежнікі.
Польшча, Латвія і Літва гэтым летам былі вымушаныя ўвесці надзвычайнае становішча на межах сваіх краін з Беларуссю праз вялікую плынь нелегальных мігрантаў. У гэтых краінах, а таксама ў ЕС мяркуюць, што да стварэння міграцыйнага крызісу на мяжы датычныя беларускія ўлады. 8 верасня прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвясціла дэмарш беларускаму МЗС "у сувязі з незаконнымі пераходамі мяжы з боку Беларусі ў Еўрапейскі саюз" і настойліва папрасіла "ўлады Беларусі спыніць гэтую практыку". У беларускім МЗС усе абвінавачванні адпрэчваюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.