Больш за палову выяўленых ГУБАЗіКам злачынстваў — "экстрэмісцкія"

Затрыманне "экстрэміста" ў Шчучыне

Затрыманне "экстрэміста" ў Шчучыне / dzyannica.by

Больш за палову выяўленых ГУБАЗіКам злачынстваў па ўсёй Беларусі — "экстрэмісцкія". У інтэрв'ю sb.by начальнік ГУБАЗіК МУС палкоўнік Андрэй Ананенка кажа, што па іх матэрыялах за 2023 год было выяўлена звыш 2000 злачынстваў. Атрымліваецца, што "экстрэмісцкіх" больш за тысячу. Ананенка называе гэта "працай па прадухіленні экстрэмізму".

"Устаноўлены і прыцягнуты да крымінальнай адказнасці арганізатары і ўдзельнікі масавых беспарадкаў, удзельнікі нефармальных маладзёжных аб'яднанняў", — кажа ён.

Са слоў Ананенка вынікае, што ён згадвае толькі тых "экстрэмістаў", якіх прыцягвалі да крымінальнай адказнасці. Значна больш было прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці. Па ўсёй краіне праходзяць затрыманні на прадпрыемствах і ва ўстановах. Часам самі сілавікі прызнаюць, што ўдзельнічаюць у рэпрэсіях, а "экстрэмісты" — "людзі цалкам добрапрыстойныя". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі