BOTANIC PROJECT: “Нашы песні бяруцца з космасу!”
Гурт “BOTANIC PROJECT” вядомы шырокаму колу слухачоў не так даўно.
Вакалісты і стваральнікі гурту – маладыя хлопцы з Маладзечна Клім і
Кеша распавялі Еўрарадыё пра тое, што іх натхняе, прызналіся ў
імкненні стаць сапраўднымі раста і паразважалі наконт Вавілону. ЕРБ: З чаго пачынаўся праект “BOTANIC PROJECT”?
Клім: Даўняя гісторыя. Каманда першапачаткова называлася “B-Pro” або “B-праект”. Гэта было яшчэ ў 1999 годзе, у горадзе Маладзечна. Мы тады танчылі брэйк-данс і прыдумалі песню “Хіп-хоп”. Таму ўсё пачыналася з хіп-хопу. З Кешай у той час мы былі знаёмыя шапачна. Працавалі ў пары з Леонам Лебедзевым, які зараз вядомы як беларускі паэт. Некалькі год знаходзіліся ў поўным жорсткім андэграўндзе, чыталі змрочны рэп і былі злымі маленькімі дзецьмі. Але потым усё змянілася: з года 2001-2002 мы захапіліся Бобам Марлі, рэгі, культурай раста. З 2003 па 2005 спрабавалі запісаць альбом B-Pro сумесна з камандай “ Tanin Jazz” на студыі Андрэя Жукава. Ужо ў той час былы ўдзельнік праекта “B-Pro” Кірыл кантачыў з Кешам. Аднойчы ён распавёў мне пра яго і сказаў, што Кеша выдатна спявае рэгі. Я вельмі люблю рэгі, думаў пра гэтую музыку і хацеў зрабіць свой праект… Дагэтуль мы пісалі інтэлектуальны рэп-джаз. Палова аранжыровак была зроблена гуртом “ Tanin Jazz”, другая палова – мною. Але ўсё роўна гэта было зусім не тое, што вы чуеце зараз. Канчаткова склад гурта вызначыўся 2 гады таму. Мы вельмі шчыльна спрацаваліся з Кешам, і я лічу, што наш цяперашні склад - лепшы за ўсе гады і гэта канчатковы варыянт.
Кеша: Для “BOTANIC PROJECT” у новым складзе ўсё пачыналася з трох песень - “Эфіопія”, “Ай ду ю ду ю” і “Джа не пакінь”. Літаральна за апошні год напісалі каля 20 песень, з іх 12-13 - на нашым альбоме. Мы канчаткова вызначыліся наконт тэматыкі. І, дарэчы, заўжды робім акцэнт на тэксты песень.
ЕРБ: Адкуль бяруцца песні?
Клім: З космаса і з глыбіняў душы. Джа так захацеў, каб мы сустрэліся і напісалі некалькі песень. Мы спадзяемся, што нашыя песні кранаюць людзей, прымушаюць задумацца. Бо не проста так мы пазіцыянуем сябе як new roots raggey для тых, хто задумваецца. І гэтым надпісам мы хацелі сябе абгарадзіць ад сучаснага падыходу да рэгі-музыкі. Бо сёння меркаванні пра рэгі часам занадта пазітыўныя, бездухоўныя і ні аб чым. Гэта ўсё, канешне, крута, але ў жыцці ёсць столькі праблемаў! Асабіста тут і зараз, у гэтай краіне, у гэты час і ў гэтым грамадстве. Нас нават часам папракаюць, што ў нас многа сацыяльных тэкстаў. Мы, дарэчы, хацелі б сказаць, што нашыя песні трэба заўжды чытаць паміж радкоў. Многія нашыя сябры і знаёмыя пасля 10-га праслухоўвання некаторых песень прыходзяць і кажуць: “Вось зараз мы нарэшце зразумелі схаваны сэнс!”
Кеша: Так, літаральна нашую творчасць не трэба ўспрымаць ніколі.
Клім: І мы імкнемся зрабіць усё, каб не стаць гуртом-аднаднеўкай. А спрабуем стаць гуртом, які будзе жыць і пасля нашай смерці і яшчэ доўга будзе кранаць думкі і сэрцы.
ЕРБ: Што ж вас так хвалюе ў сучасным грамадстве?
Клім: Вось спытайцеся ў людзей, што такое Вавілон. Гэта паняцце для многіх азначае альбо Вавілонскую вежу, альбо горад . Для нас Вавілон – гэта склад розуму любога чалавека.
Кеша: Вавілон – гэта рака жыцця, нашая мітусня: людзі жывуць, прачынаюцца, ідуць на працу, вяртаюцца з працы, ядуць, спяць, набываюць машыны, кватэры і больш ні пра што не думаюць!!! Усё жыццё імкнуцца зарабляць грошы і ў выніку застаюцца няшчаснымі, і ў сваёй большасці разумеюць, што пражылі жыццё дарма.
Клім: Вось мы, напрыклад, у апошнія год-два сталі вельмі духоўнымі людзьмі. І да таго ж мы – чыстыя вегетарыянцы.
Кеша: Нават сама назва “Botanic Project” гаворыць аб тым, што гэта прыродны праект. Гэта прырода, сонца, святло, якое даецца нам звыш. Дзеля гэтага ўсё робіцца і менавіта так можна расшыфроўваць нашыя песні: гэта пасланне, якое мы, прапускаючы праз сябе, даем людзям. Гэта не нашыя ўласныя думкі, бо ўсе думкі ўжо даўно прыдуманыя, мы проста іх бярэм з розных крыніц. Дарэчы, пакуль мы ішлі на інтэрв’ю, прыдумалі вершык невялічкі!
Клім: Так! Прапануем яго вашай увазе:
Всё было, есть и будет,
И нет назад пути:
И Джа нас не забудет,
И Кришна всё простит!
Кеша: З часам мы сталі даволі веруючымі, духоўнымі людзьмі. Не буду казаць, што мы жывем як аддадзеныя, сапраўдныя раста, але імкнемся да гэтага. Мы ўсё ж такі музыканты і спрабуем пераняць нешта большае: чытаем старажытную літаратуру, увогуле вельмі шмат чытаем, а пасля спрабуем ўсё гэта данесці да людзей. І нават калі пасля праслухоўвання нашых песень хоць адзін чалавек з тысячы задумаецца, нешта зразумее для сябе – вось гэта і было б узнагародай для нас.
Клім: У нас усё прадумана па музычнай форме, па гармоніі, па аранжыроўках. Я паважаю андэграўнд, але не вельмі разумею людзей, якія закрываюцца ў сабе і пішуць музыку толькі для сябе. Можа, я зараз паўтаруся, але хацеў бы ўзгадаць музыканта і кампазітара Боба Марлі, які змог гэта зрабіць – змог данесці свае думкі да слухачоў! І яго слухаюць самыя розныя людзі. Нават самы дурны знойдзе нешта для сябе ў яго музыцы! Яна вечная! І мы таксама хочам рабіць такую музыку. У прынцыпе, неардынарнаму чалавеку “не ад гэтага свету” вельмі лёгка напісаць што-небудзь незвычайнае. Але гэта незвычайнае не будзе кранаць людзей, а будзе кранаць толькі яго. І вельмі цяжка адчуць гэтую мяжу, зрабіць гэта мудра, вечна і прыгожа, што самае галоўнае.
ЕРБ: А якім быў пасыл да напісання новага альбому?
Кеша: Я не сказаў бы, што быў нейкі пасыл. Выпуск альбома – гэта лагічнае заканчэнне дадзенага этапу. Думкамі мы ўжо разам з нашым другім альбомам. У нас ёсць шмат новых песень і мы паралельна рыхтуемся да яго выпуску. Я вырас на джазе, а апошнім часам шмат слухаю музыку савецкага перыяду ды сучасную расійскую музыку. І мне так шкада людзей, якія выхоўваюцца на няякаснай музыцы! Нашыя песні – гэта спроба зрабіць якасную альтэрнатыву.
ЕРБ: Вас называюць пазітыўнай і сонечнай камандай. А ў рэальным жыцці ў вас шмат пазітыву?
Кеша: Я б не сказаў...
Клім: І я таксама. Бо ў нашым жыцці прысутнічае пастаяннае самакапанне і аналіз. Але нашыя песні мы спрабуем напісаць так, каб пры праслухоўванні яны дарылі цяпло.
Кеша: Што тычыцца пазітыву ў нашым жыцці: у адсотках можам сказаць 30 на 70. 30 пазітыву, а 70 не тое каб негатыву — звычайнасці, мабыць...
Клім: Для нас “Botanic Project” – гэта не хобі, гэта нашае жыццё, праца, гэта ўсё. І калі з намі ўсё будзе добра, мы падорым нашым слухачам шмат цікавага, і не збіраемся спыняцца на адным альбоме. Будзем і надалей працаваць над сабой.
ЕРБ: Ці былі ў вас вялікія канцэрты?
Клім: У нас былі 2 канцэрты ў Графіці, быў вялікі канцэрт з concert agency Bo Promo @ Fabrique у траўні гэтага году.
ЕРБ: Што змянілася ў вашым жыцці пасля таго, як на святкаванні 3-годдзя канцэртнага агенцтва Bo Promo @ Fabrique вас назвалі адкрыццём году? Гэта падзея неяк паўплывала на ваша цяперашняе жыццё?
Клім: Па-першае, гэта надало ўпэўненасці, што мы займаемся музыкай не здарма. Усе разумеюць, што працаваць над музыкай, пісаць і не атрымоўваць прызнання – вельмі цяжка. Хоць так і было ўвесь час да гэтага альбому: нас ніхто не ведаў! А пасля канцэрту Bo Promo нам патэлефанавала мноства людзей з пытаннем: “А дзе вы былі раней?”
ЕРБ: Што вас прымушае займацца музыкай? Гэта спосаб зарабляць грошы, альбо культура, мода? Ці спосаб атрымоўваць кайф ад жыцця?
Клім: Не тое, і не другое. Гэта магчымасць камусьці нешта даць, падарыць.
Кеша: Мы пакуль не зарабляем грошай нашай творчасцю. Але мы вельмі любім гэта і будзем займацца музыкай і надалей нават бясплатна. Жыць па-іншаму ў нас, мабыць, ўжо не атрымаецца. Наша музыка – гэта наша прызначэнне, місія.
ЕРБ: Так што ж для вас музыка?
Кеша: Для мяне – гэта мае перажыванні, духоўны рост. Музыка не разрыўная са мной. Гэта не хоббі, не паварочваецца язык назваць гэта і працай. Гэта тое, чым я жыву.
Клім: Песні “не вымучваюцца”, не пішуцца спецыяльна, каб напісаць. Гэта тое, што ідзе знутры.
ЕРБ: Значыцца, так званыя пакуты творчасці вам не знаёмыя?
Клім: Канешне, знаёмыя!! Гэта ж працэс: ёсць ідэі, ёсць канцэпцыя і ёсць праца. Гэты альбом мы запісвалі ў жахлівых умовах. Я не еў і не спаў, але, як зараз кажуць людзі, – альбом гучыць! Гэта вельмі старанная праца, але калі ты верыш у ідэю, у тэксты, у лірыку – усё атрымаецца.
Кеша: Часам пішаш песню, пасля глядзіш на яе, а яна нібыта не тваёй рукой напісана, не памятаеш, як ты рабіў яе, як пісаў.
Клім: Мы слухаем шмат музыкі, іграем як ды-джэі, абодва з музычнай адукацыяй. Кеша, напрыклад, скончыў ліцэй пры кансерваторыі па класе вакала, я вучыўся гукарэжысуры ў Інстытуце сучасных ведаў.
Кеша: Хацелася б адразу сказаць, што Botanic Project – гэта не толькі я і Клім. Гэта яшчэ і DJ Mo’reason, які іграе з намі на канцэртах, Арцемій Бамбей-Губанаў - перкусіяніст. DJ Essqeip акрамя таго, што з’яўляецца нашым гукарэжысёрам, запісаў разам з намі трэк і напісаў да яго музыку. І ўвогуле мы хацелі б падзякаваць усім, хто прымаў удзел у запісе альбому.
ЕРБ: У вас ужо былі канцэрты па-за межамі Беларусі?
Кеша: Не, пакуль не было. Нас шмат запрашаюць у Расію, ва Ўкраіну. Але ж мы зараз бярэм часовы тайм-аўт, бо Клім на паўгода з’язджае ў Канаду. А я пажыву крыху на прыродзе. Бо толькі сам-насам з прыродай, з Богам у душы ды з кнігай у руках можна дасягнуць таго стану, у якім пішуцца песні. Я ўвогуле не разумею, як людзі жывуць у сталіцах.
ЕРБ: Я гляджу, вы шмат чытаеце.....
Клім: Так, мы пастаянна нешта чытаем: ад класікі да Гесэ, апошнім часам шмат духоўнай літаратуры. Я чытаў шмат кніг па індуізму, Бхгаватгіту, напрыклад. Кеша па будызму прачытаў мноства літаратуры.
ЕРБ: У штодзённым жыцці вы імкнецеся мець стасункі з людзьмі, якія глядзяць на свет так, як і вы?
Клім: Такіх вельмі мала насамрэч. У нашай кампаніі ўсяго 10-15 чалавек, з кім мы сябруем з дзяцінства і вельмі падобныя па светапоглядзе. Мы самі не надта ідзем на кантакт і не вельмі любім заводзіць знаёмствы.
ЕРБ: Гэта выклікана нейкім негатыўным досведам?
Кеша: Не, гэта выклікана тым, што зараз вельмі маленькі адсотак людзей задумваецца аб чымсьці высокім. З імі вельмі цяжка знайсці агульную мову, таму што размаўляць пра модныя шмоткі ці пра “давай пойдзем набухаемся, патусуемся”, “я была на вечарынцы” і гэтак далей нам не цікава. Гэта не значыцца, што мы ставім сябе вышэй за ўсіх.
ЕРБ: Вы плануеце зняць кліп на якую-небудзь з песень?
Клім: Мы ўдваіх схіляемся да трэка “Птицы” і вельмі б хацелі зняць кліп менавіта на гэтую песню. На альбоме яна прадстаўлена ў новым святле: раней мы яе ігралі ў стылі рэгі, зараз – у джазе. Чакаем спонсараў для здымкаў кліпу! (смяюцца)
ЕРБ: У вашым альбоме чырвонай ніткай праходзіць тэма Афрыкі. Адкуль такая зацікаўленасць гэтай краінай і чаму?
Клім: Тут можна закрануць ідэю рэінкарнацыі і кармы. Я рэальна веру у тое, што ў мінулым жыцці я жыў у Афрыцы. І калі я слухаю рэгі , то пачынаю разумець значна больш, чым там пяецца: ідэю, канцэпцыю. У мяне раскрываецца ўсё ўнутры і я пачынаю нібыта квітнець! Гэта вельмі блізка нам. Гэта не значыцца, што для нас адзіны бог – гэта Джа. Гэта не так. Я ўвогуле супраць падзялення людзей на каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў.
Кеша: Храм унутры. Вера аб’ядноўвае ўсіх, а рэлігія наадварот – складальнік, які раз’ядноўвае...
ЕРБ: Што будзе з гуртом пасля ад’езду Кліма ў Канаду?
Клім: Я думаю, нічога дрэннага з гуртом не здарыцца. Па-першае, мы толькі нядаўна выпусцілі альбом. Дакладней, пакуль яго неафіцыйную версію. Мы будзем назапашваць музычны матэрыял, я буду пісаць песні ў Канадзе, Кеша тут. А таксама будзем спрабаваць прадаваць гэты альбом. А па вяртанні, гэта адбудзецца прыкладна вясной, плануем зрабіць вялікі канцэрт. Рыхтуем да яго шмат неспадзяванак і вялікую праграму. Так што чакайце нас!!!
Фота з ўласнага архіву гурта.